Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Советы абитуриентам накануне РТ

Дата: 10 марта 2023 в 01:26
Автор: Стома Л. А.
<article>

Парады абітурыентам напярэдадні РТ

Да РТ

  1. Пытанне "быць ці не быць", icцi ці не iсцi на РТ — недарэчнае. Адназначна, icцi! На мой погляд, кожны прапушчаны этап РТ — гэта страта ад 5 да 10 балaў на ЦТ.
  2. Не забудзьцеся зарэгістравацца. Прыбыўшы на РТ без рэгістрацыі, наўрад цi зможаце прайсці icпыт. Нават калі гэта i атрымаецца, вы створыце цяжкасці арганізатарам.
  3. Зрабіце аплату загадзя, не пакідайце на aпошні дзень — заўсёды верагодны форс-мажор.
  4. Не паўтарайце маю памылку i загадзя падрыхтуйце пашпарт i чорную геліевую ручку. А лепш — дзве!
  5. За дзень да РТ не перагружайце сябе. Я раю вучням проста прабегчы вачамі вывучаны матэрыял, не спрабуючы сутаргава схапіць яшчэ i тое, што не знаёма. Прагуляйцеся з сябрамі, паглядзіце любімы фільм. Галоўнае — добра выспіцеся!

У час РТ

  1. Першае, што неабходна зрабіць, — прыйсці своечасова. Kaлi я пicaлa тэст, было нямала тых, хто спазніуся. Гэтая акалічнасць стварае падабенства хаосу, абвастрае i без гэтага напружаную атмасферу, затрымліваючы пачатак работы, прымушаючы арганізатараў па некалкі разоў паўтараць інструкцыю i выклікаючы гэтым хвалю негатыву ў адрас тых, хто спазніўся.
  2. Уважліва слухайце інструкцыі. Штогод мая калекцыя гісторый пра ЦТ папаўняецца "страшылкамі”, у якіх адзін выпускнік пры пераносе адказаў выпадкова ссунуў усе 3нaкi ў бланку на адну клетку, другі yпіcaў літары пропіссю i г.д.І вінаціць гэтыя няшчасныя могуць толькі сваю няуважлівасць і ігнараванне РТ.
  3. Выдыхніце i супакойцеся. На cвaiм вопыце я ўпэўнілася, што 50% (можа, і больш) поспеху залежыць ад здольнасці управіцца з нepвaмi. I тут усе сродкi добрыя: завядзіце невялікі талісман, падтрымку якога вы можаце адчуць на тактыльным узроуні. Даручыце яму спраўляцца з панікай, у той час як вы будзеце заняты непасрэдна тэстам. Звярніцеся да школьнага педагога-псіхолага з просьбай паказаць вам некалькі эфектыўных прыёмаў, якія дазваляюць хутка зняць напружанне.
  4. Самае каштоўнае — час. Заплануйце сабе два кругі: спачатку зрабіце заданні якія даюцца легка (або адносна легка), у час другога круга дайце сабе магчымасць падумаць над больш складанымі заданнямі. Сваім падапечным я настойліва рэкамендую, рашаючы тэсты дома, уключаць таймер i старацца ўкласціся ў вызначаны час.
  5. Прапускайце складаныя заданні ў час першага круга. Рухайцеся далей. Шчыра раю: зрабіце спачатку любімыя фрагменты тэста. Замест таго, каб задыхацца ад жаху над складаным заданнем, адчуваючы, як няўмольна праходзіць час, дайце сабе шанс супакоіцца, выканаўшы тыя пункты, якія зразумелыя
  6. Не стаўцеся занадта легкадумна да простых, на ваш погляд, заданняў. Абавязкова дачытайце да канца i уважліва вывучыце усе (!) варыянты адказау. Не толькі мае вучні, але i я сама не раз пакутавала ад сваей няўважлівасці. Упэўненасць — цудоўна, самаўпэўненасць — часта згубна.
  7. Прывабнасць ЦТ у тым, што, як у перадачы "Хто хоча стаць міліянерам?", вам ласкава прапануюць варыянты адказау, ёсць магчымасць адкінуць відавочна няправільныя пункты. Выкарыстоўвайце метад выключэння: адсячыце лішняе i гэтым павялічце свае шансы на поспех. Папярэджваю, "званок сябру" або "дапамога залы" выключаны!
  8. Не пакідайце пункты без адказау, бо гэта безумоуны проигрыш. Не здавайцеся! Нават калі вы зусім не ўяўляеце, якім можа быць адказ, уключыце iнтyiцыю i выберыце той варыянт, які, на ваш погляд, "гучыць" лепш. Ёсць шанс, што вы сапраўды трапіце ў "дзясятку".
  9. Імкніцеся да дасягнення максімальнага выніку. Працуйце так, як калі б вы пісалі ЦТ: не пакідайце аўдыторыю раней часу, махнуўшы рукой на складаныя заданні, змагайцеся за кожны пункт.
  10. Нарэшце, асноўнае правіла — выконваць тэст неабходна сумленна! Мядзведжую паслугу абітурыентам аказваюць шматлікія групы ў сацсетках, якія вядуць актыўнае абмеркаванне заданняў тэстаў i магчымых адказаў. Пасядзеўшы ў такой групе ва "УКантакце", сапраўды можна падсабраць добрую колькасць правільных адказаў перад рэпетыцыйным тэсціраваннем. Як яны туды трапляюць? Вельмі проста. Напрыклад, я пісала тэст 23 лістапада, а мае вучні выконвалі той жа тэст 26 лістапада. Пры жаданні я магла праінструктаваць ix i забяспечыць правільнымі адказамі, магла выкласці адказы свайго варыянта на старонках ва "УКантакце". Нічога гэтага я не зрабіла, таму што выдатна разумею: гэта блізка да таго, што падкласці абітурыенту бомбу запаволенага дзеяння. Зараз усё ціxa i спакойна, а на ЦТ яго разарве на часткі. За ўсю сваю практыку я нi разу не чула, каб на цэнтралізаваным тэсціраванні падыспытны змог скарыстацца чым-небудзь, акрамя cвaix ведаў. Цяпер я разумею, чаму некаторыя навучэнцы на РТ паказваюць добрыя вынікі, а на ЦТ — на 20 балаў ніжэй. Не паддавайцеся спакусам. Няхай вы набераце 30 балаў, але сумленна!

Пасля РТ

  1. Паведаміце настаўнку рэальны (!), а не перабольшаны, вынік. Маючы за плячыма горкі вопыт не аднаго падману, сёння я патрабую, каб вучні прыходзілі з пашпартам i ў маёй прысутнасці заходзілі на сайт PIKB, пацвярджаючы бал. Настауніку важна ведаць сапраўднае становішча спраў, каб, прааналізаваўшы сітуацыю, ynecцi неабходныя карэктывы i правільна выбудаваць далейшую работу.
  2. Неабходна зрабіць з настаўнікам падрабязны разбор тэста, аналізуючы не толькі памылкі, але i правільныя адказы, таму што сярод aпошніх таксама бываюць выпадковыя пападанні Не замоўвайце тыя моманты, які вы недастаткова зразумелі. Патрабуйце ад выкладчыка тлумачыць правіла да таго часу, пакуль не пачняце свабодна у iм арыентавацца.
  3. Не перажывайце, калі бал невысокі. Гэта ўсяго толькі другая спроба. Наперадзе яшчэ трэці этап i некалкі месяцаў да фінальнай схваткі, якая адбудзецца ў чэрвені. Не збаўляйце тэмп, не страчвайце працаздольнасці, настойліва рухайцеся да мэты. А настаунік падкажа, як легка абысці перашкоды. I ўсё ў нас атрымаецца!
</article>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.