Новости проекта
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Голосование
С какой целью люди принимают наркотики?
Всего 72 человека
Голосование
Заете ли Вы, кокой вред здоровью наносит употребление наркотиков?
Всего 81 человек
Голосование
Каковы причины употребления наркотиков?
Всего 73 человека
Голосование
Знеете ли Вы, что такое наркомания?
Всего 73 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 81 человек

БРПО

Дата: 23 января в 22:11, Обновлено 21 мая в 15:30
Автор: Гарист Н. А.

Самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб'яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх сябраў.

ЧАМУ МЫ ПІЯНЕРЫ?

Мы - піянеры, таму што гатовыя быць наперадзе, весці за сабой, дапамагаць слабым стаць моцнымі. Таму што памятаем вялікую гісторыю нашай Айчыны, гатовыя змагацца за шчасце Радзімы, і зможам праславіць яе добрымі справамі. Мы верым, што ў роднай краіны - такая будучыня, якой яе зробім мы. Мы хочам сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго ў цяжкую хвіліну, быць разам у працы, вучобе і адпачынку.

ШТО НАС АБ'ЯДНОЎВАЕ?

  • Любоў да Радзімы, роднага краю.
  • Імкненне зрабіць жыццё лепшым, дабрэйшым, справядлівым, людзей - больш шчаслівымі.
  • Жаданне навучыцца чуць і разумець адзін аднаго і дзейнічаць разам.

ШТО НАМ ДАРАЖЭЙ?

  • Чалавек з яго думкамі, клопатамі, радасцямі і журботамі.
  • Свет сяброўства паміж людзьмі і народамі.
  • Лёс і культура кожнага народа.
  • Родная прырода, якую трэба выратаваць.

 ПІЯНЕР – гэта той, хто безаддана дапамагае людзям, роднай прыродзе, Айчыне, хто знаходзіць добрае ў людзях, сябе для людзей і людзей для сябе.

      ПІЯНЕР – гэта арганізатар, творца, сябар. Ён актыўны і нястомны,   які імкнецца зрабіць толькі  добрыя справы.

ШТО НАМ ДАПАМАГАЕ ЖЫЦЬ?

Гульня і песня, сюрпрыз і таямніца, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яшчэ тое, што мы вырашаем і робім разам.

                                                           АБ КІМ МЫ КЛАПОЦІМСЯ?

  • Пра тых, хто меншы і слабейшы за нас.
  • Пра тых, хто стары і самотны.
  • Аб сваіх родных і блізкіх.
  • Адзін пра аднаго і аб тых, хто ў бядзе.

МЭТА БРПА: дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.

Дэвіз БРПА:

- Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!

Адказ: - Заўсёды гатовы!

Членам БРПА можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь старэйшы за 7 гадоў незалежна ад яго стаўлення да рэлігіі, які прызнае Статут і выконвае яго, прымаючы ўдзел у дзейнасці піянерскай арганізацыі. Дзеці і падлеткі ўступаюць у піянерскую арганізацыю з пісьмовага дазволу сваіх законных прадстаўнікоў.

КОЖНЫ Член БРПА,

ідучы за традыцыямі арганізацыі, імкнецца:

 

- берагчы сваё добрае імя, годнасць арганізацыі;

- рабіць так, каб яго словы не разыходзілася са справай;

- клапаціцца пра ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе;

-  быць гаспадаром сваёй арганізацыі, з павагай ставіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы, ведаць ім цану;

- паважаць меркаванне таварышаў, быць верным сяброўству.

СЦЯГ ГА «БРПА» - чырвонага колеру. Гэта знак павагі да шматгадовай традыцыі піянераў і сімвал іх жыццялюбства і энергічнасці. На сцягу нама-ляваны эмблема і дэвіз БРПА “Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!”

ПІЯНЕРСКІ ГАЛЬШТУК – сімвал годнасці кожнага піянера да спраў сваёй аганізацыі, гатоўнасці раздзяліць яе добрую славу і адказнасць.

ПІЯНЕРСКІ САЛЮТ – асаблівае піянерскае прывітанне. У салюце правая рука са шчыльна стуленымі пальцамі падымаецца над галавою.

Каляндар традыцыйных піянерскіх спраў

снежань-студзень

Калядныя дабрачынныя акцыі

8 лютага

Дзень памяці юнага героя-антыфашыста

15 сакавіка

Дзень канстытуцыі

красавік - кастрычнік

Экалагічныя акцыі “Мой двор, мой клопат”

Май-чэрвень

Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца”

4-9 мая

Акцыі, прысвечаныя Дню Перамогі

19 мая

Дзень піянерскай дружбы

1 чэрвеня

Дзень абароны дзяцей

20 чэрвеня

Свята піянерскага кастра

22 чэрвеня

Акцыі Памяці

3 ліпеня

Дзень Незалежнасці РБ

1 верасня

Дзень ведаў

13 верасня

Дзень нараджэння БРПА

     Дзень БРПА – 13 верасня 1990 года. У гэты дзень адбыўся X злёт піянераў, на якім было заяўлена аб самадзейным непалітчным характары і прыняты першы Статут Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Официальный сайт "БРПО"  brpo.by

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.